Больш за 80 % апытаных браслаўчан аддаюць перавагу жыццю ва ўласным доме

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Пры выбары жылля мясцовыя жыхары аддаюць перавагу ўласнаму дому. Такі вывад можна зрабіць, аналізуючы вынікі інтэрнэтапытання, арганізаванага «Браслаўскай звяздой».

Мы папрасілі нашых чытачоў адказаць на простае пытанне: «У якіх умовах, на ваш погляд, лепш жыць у Браславе — у кватэры шматпавярхоўкі ці ва ўласным доме?» У выніку больш за 81 % з амаль 700 рэспандэнтаў выказаліся за другі варыянт. Іншымі словамі, жыллёвыя прыярытэты браслаўчан упэўнена схіляюцца да прыватнага сектара.

На гэтым фоне жыццё ў кватэры абралі крыху больш за 11 % апытаных, не змаглі даць канкрэтнага адказу на пастаўленае пытанне 8 % рэспандэнтаў.

Асабістыя меркаванні браслаўчан на гэты конт можна паглядзець тут.

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.