Мяжанскі яслі-сад атрымаў дапамогу ад Беларускага фонду міру

Власть и общество
Паўнавартаснае харчаванне малых — адна з асноўных задач усіх устаноў адукацыі. На гэтым фоне важна, каб сталовыя садкоў і школ былі аснашчаны годным і зручным абсталяваннем і посудам.

Мяжанскі яслі-сад дзейнічае амаль чатыры гады, і ўсё аснашчэнне перайшло яму ад мясцовай школы, якую рэарганізавалі. Зразумела, некаторая спадчына прыйшла ў непрыгодны стан, асабліва кухонны посуд.

Ведаючы гэтую праблему, раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру» аказала дашкольнай установе дапамогу ў суме 350 рублёў. Як расказала кіраўнік Алена Сініца, за гэтыя грошы набылі некалькі каструль рознага аб’ёму, чайнікі, талеркі, кубкі і блэндар. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.