Віншаванне ад кіраўніцтва Браслаўскага раёна з Калядамі

Общество
Шаноўныя хрысціяне, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня! Прыміце шчырыя віншаванні з каталіцкімі Калядамі.

Свята вяртае нас да вытокаў духоўных традыцый, да высокіх хрысціянскіх ідэалаў. Гэта дапамагае зберагчы мір і згоду ў нашым грамадстве, выхоўваць падрастаючыя пакаленні ў духу любові і павагі да сямейных каштоўнасцей.

Каляднае свята асвятляе жыццё мільёнаў людзей святлом веры, надзеі і любові. Яно раскрывае нашы душы насустрач вечным каштоўнасцям дабра і міласэрнасці, пабуджае да маральнага ўдасканальвання, аб’ядноўвае сем’і, дапамагае асэнсаваць сваё жыццё, справы і ўчынкі.

Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні сталі для вернікаў Браслаўскага раёна сімвалам шчасця і дабрабыту ў наступаючым годзе, надалі ўпэўненасць у будучыні, падарылі цеплыню сустрэч.

Няхай благадатны калядны агонь асвятляе вашы дамы, дапамагае быць больш уважлівымі адзін да аднаго, шанаваць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць на нашай зямлі.

Аляксандр БАДАНІН, старшыня райвыканкама.

Ніна ПУЧЫНСКАЯ, старшыня райсавета.