У Браславе адбыўся раённы турнір па баскетболе сярод дзіцячых каманд

Здоровье
На базе гімназіі адбыўся раённы турнір па баскетболе сярод дзіцячых каманд «Кубак “Дрывяціча”». Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі гімназіі, Відзаў і Друі.

Спаборніцтвы праходзілі ў некалькіх узроставых групах сярод юнакоў і дзяўчат. На працягу дня 7 каманд настойліва змагаліся за месцы на п’едэстале, аднак удача ўсміхнулася баскетбалістам з гімназіі. Другое месца заняла каманда з Відзаўскага каледжа, трэцяе — зборная Друйскай школы.

Дарэчы, РФСК «Дрывяціч» ужо прымае заяўкі на наступныя баскетбольныя спаборніцтвы, якія пройдуць 21 снежня ў гімназіі. ■

Алена НАБЕЕВА.