У «Навагоднім турніры па баскетболе» перамагла каманда з гімназіі

Спорт и здоровье
Спартыўныя спаборніцтвы заўсёды выклікаюць цікавасць у аматараў здаровага ладу жыцця. Вось і апошні турнір па баскетболе сабраў пакуль што рэкордную колькасць каманд — восем. Такая зацікаўленасць прыемна ўразіла арганізатараў — РФСК «Дрывяціч».

У матчах за перамогу сышліся каманды з Ахрэмаўцаў, Відзаўскага каледжа, Мёр, Друі, прадпрыемстваў «Браслаўгаз» і «Браслаў-камунальнік», гімназіі і РФСК «Дрывяціч». Удзельнікаў падзялілі на дзве групы, з якіх у паўфіналы выйшлі 4 каманды. У выніку ў барацьбе за трэцяе месца сустрэліся каманды з Мёр і «Дрывяціч», а за першае — гімназісты і «Браслаўгаз».

Трэба адзначыць, што хоць гульні расцягнуліся практычна на ўвесь дзень, аднак азарт і жаданне перамогі трымаліся да апошняга судзейскага свістка. У выніку ў «Навагоднім турніры па баскетболе» перамагла каманда з гімназіі, другое і трэцяе месцы занялі «Браслаўгаз» і госці з Мёр. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.