Супрацоўнікі Браслаўскага РАНС абследавалі домаўладання грамадзян Друеўскага сельсавета

Безопасность
Назіральныя камісіі сельскіх выканаўчых камітэтаў Браслаўскага раёна працягваюць работу па абследаванні жылля грамадзян асобных катэгорый. Асаблівая ўвага надаецца стану ацяпляльнага абсталявання, наяўнасці і працаздольнасці АПА ў жыллёвым фондзе.

Так на гэтым тыдні работнікі Браслаўскага раённага аддзела па НС у складзе назіральных камісій наведалі шэраг домаўладанняў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Друеўскага сельсавета. У поле зроку патрапілі асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, састарэлыя, адзінокія пажылыя грамадзяне, а таксама сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Члены назіральнай камісіі паказвалі на недахопы, выяўленыя ў ходзе наведвання домаўладанняў, дапамагалі ўсталяваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, абследавалі ацяпляльнае абсталяванне, паддашкавыя памяшканні, прыдамавыя тэрыторыі.

Гаспадарам па выяўленых недахопах дадзены рэкамендацыі па іх ліквідацыі, таксама інфармацыя па парушэннях трапіла ўсім зацікаўленым суб’ектам прафілактыкі.

Вадзім ЧЭКАН,

інспектар Браслаўскага РАНС.