Сноп і каравай, створаныя рукамі браслаўскіх майстроў, сталі лепшымі у абласным конкурсе

Дажынкі-2019

Штогод на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі» праводзяцца конкурсы на лепшыя снапы і караваі, удзел у якіх абавязкова прымаюць усе раёны Прыдзвінскага краю. Па выніках сёлетняга конкурсу браслаўчане сталі пераможцамі ў абодвух.

Прафесіяналізм і творчы падыход да справы зноў далі плённы вынік. Між іншым, дажыначны сноп, выраблены калектывам музея традыцыйных рамёстваў, становіцца лепшым у вобласці ўжо трэці год запар.

Алена НАБЕЕВА.

Фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.