Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пройдуць у краіне 17 лістапада

Выборы 2019
А на працягу некалькіх дзён беларусы, у тым ліку і браслаўчане, маглі галасаваць датэрмінова.

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў парламента пачалося ў Беларусі 12 лістапада. Многія, улічваючы доўгі працоўны тыдзень, вырашылі не чакаць нядзелі і рэалізаваць сваё грамадзянскае права яшчэ напярэдадні асноўнага дня галасавання.

Браслаўчанка Ірына Леўша прыйшла на выбарчы ўчастак з дачушкай: падчас прагулкі вырашыла дарэмна не марнаваць час, а загадзя прагаласаваць. За каго аддаць свой голас, маладая жанчына не сумнявалася, бо магчымасцей і часу азнаёміцца з праграмамі кандыдатаў было дастаткова.

Тым часам старшыня камісіі выбарчага ўчастка № 5 Вольга Ляснеўская адзначае актыўны ўдзел браслаўчан у выбарчай кампаніі падчас датэрміновага галасавання. Па яе словах, прыходзяць грамадзяне рознага ўзросту, часта цэлымі сем’ямі.

Дарэчы, датэрмінова аддаць свой голас за кандыдата можна і сёння. Выбарчыя ўчасткі працуюць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Не праводзіцца датэрміновае галасаванне толькі на тых, якія ўтвораны ў бальніцах, санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку і ў іншых лячэбных установах, дзе пацыенты атрымліваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара.

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.