Браслаўчане сталі лаўрэатамі рэспубліканскага краязнаўчага конкурсу

Люди

На фота: Дыплом за лепшую калектыўную работу Ірыне Макарэвіч уручыў старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

У рамках Года малой радзімы Беларускі фонд культуры, выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя «Краязнаўчай газеты» праводзілі рэспубліканскі конкурс «Славутыя імёны малой радзімы».

Прадставілі на гэты конкурс сваю калектыўную работу, у якой рассказалі пра жыццё ўраджэнкі іказненскай зямлі піянера-героя Віцебшчыны Клавы Шынкевіч, і супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны пятнаццацігадовая Клава стала разведчыцай партызанскага атрада. Яна смела пранікала ў нямецкія гарнізоны, дзе выяўляла важныя звесткі і перадавала іх народным мсціўцам. Удзельнічала мужная дзяўчынка і ў рабоце дыверсійнай групы, якая знішчала нямецкую тэхніку і салдат. У хуткай і рызыковай юнай партызанкі нават і псеўданім быў адпаведны — «Стрэлка».

Па словах загадчыка аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ірыны Макарэвіч, журы высока ацаніла патрыятычную работу браслаўчан і на цырымоніі ўзнагароджання, якая праходзіла ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, адзначыла яе дыпломам у намінацыі «За рэалізацыю калектыўных праектаў».

— На форуме, — кажа І. Макарэвіч, — панавала атмасфера ўсеагульнага гонару за сваю вялікую і малую радзіму, адчувалася адзінства поглядаў прадстаўнікоў розных арганізацый, якія займаюцца краязнаўствам. Пачуццё згуртаванасці вакол агульнай справы дадавала і тое, што на сустрэчы гучала выключна беларуская мова.

Напрыканцы форуму для ўсіх прысутных была арганізавана цікавая экскурсія па экспазіцыі гістарычнага музея. ■

Алена ПЯТУШКА.