Федэрацыя прафсаюзаў выканае 7 навагодніх жаданняў маленькіх беларусаў

Власть и общество
Жадаеце, каб ваша дзіця атрымала падарунак з рук Дзеда Мароза, і каб яго мара споўнілася?

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі запусціла навагодні праект «Мары спаўняюцца». І хоць да свята яшчэ цэлы месяц, але прафсаюзны Дзед Мароз ужо чакае лісты ад дзяцей са ўсёй рэспублікі.

Да 8 снежня дзеці ва ўзросце да 16 гадоў могуць напісаць пісьмо зімоваму чараўніку ці запісаць відэа, дзе трэба расказаць пра сваё патаемнае жаданне. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых мар ( па адным на кожную вобласць і Мінск) ФПБ разам з Дзедам Марозам увасобіць у жыццё.

Жаданне ад маленькіх браслаўчан трэба накіроўваць на электронную пошту Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў pressa.vitebsk.fpb@mail.ru. Абавязкова абазначайце іх надпісам «Мары збываюцца». Марце, прыдумвайце арыгінальныя пажаданне і пішыце Дзеду Марозу! ■

Алена НАБЕЕВА.