Пажарна-выратавальны атрад другой гарадской школы папоўніўся навабранцамі

Власть и общество
У гэтым годзе дружная і актыўная сям’я пажарна-выратавальнага атрада другой гарадской школы папоўнілася навабранцамі.

На ўрачыстай цырымоніі 15 васьмікласнікаў далі клятву з годнасцю несці званне члена атрада МНС. Першы намеснік начальніка РАНС Яўген Высоцкі ўручыў ім адпаведныя пасведчанні і выказаў словы віншавання.

З наказам звярнуўся да вучняў і дырэктар школы Анатоль Невярковіч.

Гумарыстычным музыкальным нумарам павіншавалі «навабранцаў» іх старэйшыя таварышы.

З радасцю і гонарам хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі свае пасведчанні бацькам і блізкім, якія прыйшлі на цырымонію. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.