Вадзіцель з СВК «Маяк Браслаўскі» атрымаў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў

Люди
Адным з тых, хто ў нашым раёне перасягнуў запаветны рубеж у тысячу тон перавезенага зерня, стаў вадзіцель МАЗа з СВК «Маяк Браслаўскі» Антон Пяткевіч.

Менавіта ён першым на Браслаўшчыне стаў вадзіцелем-тысячнікам. Усяго ж з яго дапамогай у сусекі гаспадаркі трапілі 1 744 тоны будучага хлеба. Вадзіцель з «Маяка» аказаўся ў ліку пераможцаў абласных спаборніцтваў па ўборцы ўраджаю, якіх ушаноўвалі падчас абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі – 2019».

За добрасумленную працу, прафесіяналізм, дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю наш зямляк А. Пяткевіч атрымаў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў з рук намесніка старшыні Аляксандра Хрыстафорава.