У Браслаўскім ваенкамаце прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці з афіцэрамі запасу

Власть и общество
Стаць у патрэбны момант на абарону сваёй Радзімы — справа не толькі арміі і іншых сілавых структур, але і кожнага грамадзяніна. Для гэтага ў Беларусі створана і актыўна дзейнічае сістэма тэрытарыяльнай абароны, якая з’яўляецца важнай часткай адзінай абарончай структуры Айчыны.

У адпаведнасці з планам падрыхтоўкі органаў упраўлення ТА і вайсковых часцей тэрытарыяльных войск на мінулым тыдні ў Браслаўскім ваенкамаце прайшлі заняткі па баявой гатоўнасці з афіцэрамі запасу, прызначанымі для камплектавання адпаведных войск раёна.

Як адзначыў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Браслаўскага раёна Іван Ждановіч, асноўныя мэты заняткаў — павысіць узровень ведаў афіцэраў па выкананні задач па прызначэнні, а таксама ўдасканаліць работу службовых асоб, органаў упраўлення ў ходзе фарміравання войск раёна і дзеянняў у розных умовах абстаноўкі.

Афіцэры запасу пазнаёміліся з вопытам вядзення тэрытарыяльнай абароны ў іншых раёнах і склалі план мерапрыемстваў у гэтым напрамку на будучы год.

Падводзячы вынікі заняткаў, І. Ждановіч адзначыў, што пастаўленыя задачы былі выкананы ў поўным аб’ёме, таксама ён падзякаваў кіраўнікам арганізацый раёна за разуменне важнасці заняткаў, а афіцэрам запасу — за актыўны ўдзел у іх. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фото: БелТА.