Педагогі і вучні браслаўскай гімназіі весела і крэатыўна павіншавалі сваіх повараў з прафесійным святам

В свободное время
Сёння поварскае мастацтва дасягнула такіх вышынь, што некаторыя стравы можна смела назваць мастацкімі шэдэўрамі, а кулінараў, якія іх ствараюць, — сапраўднымі мастакамі. У мінулыя выхадныя чарадзеі кулінарскай справы ўсяго свету адзначылі сваё прафесійнае свята.

Весела і крэатыўна напярэдадні павіншавалі сваіх повараў педагогі і вучні гімназіі. Цёплымі словамі ўдзячнасці, гумарыстычнымі песнямі, памятнымі і салодкімі падарункамі пачаўся працоўны дзень работнікаў харчблока.

Повар — прафесія, якая патрабуе ўмення, акуратнасці і пунктуальнасці, бо, як сцвярджае народная мудрасць, абед заўсёды павінен быць своечасова. Асабліва калі гэта датычыцца школьнай установы, дзе за невялікі перапынак трэба паспець пакарміць не адзін дзясятак вучняў. Ды і патрабаванняў да «школьнай» ежы вельмі многа. Але за плячамі повараў гімназіі Святланы Дзярук і Алены Абакумавай даволі значны прафесійны шлях, таму ўсе гэтыя правілы яны ведаюць на памяць і дакладна прытрымліваюцца іх. Да адпаведнага часу ім спачатку трэба прыгатаваць каля 200 сняданкаў, а потым — столькі ж абедаў. Пры гэтым, з аднаго боку, строга прытрымлівацца зборніка рэцэптур, а з іншага — прыгатаваць смачна. І без дапамогі кухонных работнікаў Таццяны Булаўка і Таццяны Кезік не абысціся.

Дзеці з вялікім задавальненнем ядуць стравы, якія з любоўю гатуюць гэтыя цудоўныя жанчыны. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.