Міжнароднае свята музыкі адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка

В свободное время

На фота: Педагог Відзаўскай ДШМ Вольга Жуцяйкіна займаецца з першакласніцай.

Павіншуюць адзін аднаго і ў Відзаўскай дзіцячай школе мастацтваў.

Сёлета ва ўстанове навучаюцца 59 дзяцей на народным (класы баяна, акардэона, цымбал) і фартэпіянным аддзяленнях. У ДШМ створаны творчыя калектывы, якія паспяхова выступаюць на розных сцэнічных пляцоўках раёна. Гэта інструментальны ансамбль педагогаў «Натхненне», вакальныя групы «Праменьчыкі надзеі» і Delis. Таксама настаўнікі школы ўваходзяць у склад народнага ансамбля народнай песні «Відзаўчаначка» мясцовага Дома культуры.

Выхаванцы ўстановы годна выступаюць на конкурсах рознага ўзроўню. Так, з раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Да сонца» Юлія Карнышова і вакальная група ўстановы прывезлі дыпломы 1 ступені, з фестывалю маладых выканаўцаў імя Пятрэнкі ў Полацку Павел Лявікін і вакальная група — два дыпломы 3 ступені. Спрабавалі свае сілы дзеці таксама ў рэспубліканскім конкурсе «Эстрада суботняга вечара».

Дагледжана і ўтульна выглядае і тэрыторыя школы, і класы, дзе вучацца дзеці. Словам, у Відзаўскай дзіцячай школе мастацтваў педагогі імкнуцца стварыць усе ўмовы для паўнацэнных заняткаў музыкай. Служаць і самі прыкладам для вучняў. А гэта — найлепшы спосаб зацікавіць дзяцей творчасцю. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.