Дэкаратыўныя гербы, зробленыя ў Опсаўскай і Відзаўскай школах, паўдзельнічаюць у абласным конкурсе

Отдых
У рамках падрыхтоўкі да правядзення фестывалю «Дажынкі – 2019» на Браслаўшчыне адбыліся раённыя этапы абласных конкурсаў фотаздымкаў «Как прекрасна Родина моя!» і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Герб маёй малой радзімы».

Як расказалі ў Браслаўскім ЦДіМ, усе ўстановы адукацыі прыслалі конкурсныя работы і знайшлі, чым здзівіць журы. Толькі адных фотаздымкаў зрабілі 30, а гербаў, выкананых у традыцыйных тэхніках, — больш за 10.

Работы пераможцаў адпраўлены на Віцебск. Браслаўскі раён прадставяць гербы, зробленыя ў Опсаўскай і Відзаўскай школах. Сярод фотаздымкаў таксама абраны лепшыя ў трох намінацыях. Іх аўтары — Дамініка Паліпенка з сярэдняй школы № 1, Аляксей Сцефановіч з Опсы і Ганна Ставіцкая з ЦДіМ.

Падчас свята «Дажынкі» ў Браславе адбудзецца абласная экспазіцыя работ — пераможцаў раённых этапаў, дзе ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з фотаздымкамі і гербамі Віцебшчыны. ■

Алена НАБЕЕВА.

Фота аўтара.