Арт-аб’ект у выглядзе сэрца ўпрыгожыў пляцоўку ля набярэжнай

Дажынкі-2019 Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Яшчэ адзін падарунак атрымаў горад да абласнога свята «Дажынкі – 2019».  Яго набылі і ўсталявалі індывідуальныя прадпрымальнікі раёна.

Трэба адзначыць, што для гэтага аб’екта добра падабрана месца. Ён упісаўся ў агульную канцэпцыю бліжэйшых малых архітэктурных форм, да таго ж знаходзіцца на ўездзе ў горад.

Многія браслаўчане і нашы госці ўжо аблюбавалі гэта месца, дзе не толькі можна адпачыць, а і зрабіць прыгожае фота на фоне вялікага сэрца. Дарэчы, спадабалася яно і парам, якія ўступаюць у шлюб. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.