Падапечныя Чырвонага Крыжа атрымалі дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да школы

Новости
Ініцыятыва Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Збяром дзяцей у школу!» працягваецца.

Падтрымка да новага навучальнага года чакае маламаёмасныя, шматдзетныя сем’і, а таксама сірот, дзяцей з інваліднасцю і з дамоў-інтэрнатаў.

Актыўна ўдзельнічае ў кампаніі і раённая арганізацыя. Сабраныя на гэты момант канцылярскія тавары, адзенне і 10 прадуктовых набораў, прадастаўленыя ГЦ «Віталіч», знаходзяць сваіх уладальнікаў. Першымі дапамогу атрымалі жыхары Цяцеркаўскага сельсавета. ■

Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.