«Комфортность полнейшая». Браславчане рассказали, как они воспринимают преобразования в городе

Власть и общество
Вадим КОВАЛЁНОК, врач:

— Со школой № 2 не теряю связей уже более 20 лет. Сам учился здесь в старших классах, когда в 1993 году семья переехала из Даугавпилса на свою родину. Старший сын окончил в СШ № 2 начальные классы, а теперь и младший пошел в третий класс.

Сегодняшняя школа по сравнению с прежней — это абсолютно иной мир. Когда прошелся по ее коридорам и классам, был сильно впечатлен. Всюду не казенные мрачные стены, а удачно подобранная гамма веселых тонов, в каждом классе индивидуального стиля красивейший интерьер. Это особенно важно для детей младшего школьного возраста, которым постигать азы науки более сложно. А здесь, как говорится, и стены помогают.

Также приятно удивлен тем, что государство вложило немалые средства не только в обустройство и оснащение внутренних помещений учебного заведения, но и вокруг него — для физического развития детей в любое свободное время. На мой взгляд, это очень правильное решение. Мне как врачу невооруженным глазом видно снижение физических данных у молодежи. Это раньше, как поется в песне, «при всякой погоде пропадали пропадом мы во дворах». А сегодня на улицах пусто. Молодежь с раннего детства зациклена на компьютерах. Не хочу сказать, что это плохо, наоборот, необходимо для успешного развития. Но во всём должна быть мера и альтернатива. Поэтому современные уличные спортивные площадки — весьма нужное направление. Замечаю, что молодежь довольно активно пользуется новыми физическими снарядами не только во дворе школы, но и в других местах города. Сужу это и по поведению старшего сына, 9-классника гимназии, а за ним тянется уже и младший.

В целом же хочу сказать, что благодаря «Дожинкам» в Браславе создано немало новых условий для умственного и физического развития наших детей.


Надзея ДУДАРОНАК, грамадскі дзеяч:

— Асабіста мне вельмі прыемна, што падчас падрыхтоўкі да «Дажынак» увага была нададзена не толькі цэнтральным вуліцам, але і тым месцам, дзе ў шматпавярховых дамах яшчэ савецкага часу жывуць людзі. Радуе, што каля кожнага пад’езда даўняй забудовы з’явіліся лаўкі адзінага стылю, урны. У дварах замест змарнелых рагуляў з пашарпанымі шнурамі ўстанавілі цывілізаваныя сушылкі для бялізны. Пашырыліся зялёныя зоны за кошт яшчэ існуючых каля шматпавярховак агародаў. Усё ж такі горад павінен адпавядаць свайму статусу.

У прыватнасці, у нашым двары камунальнікі заасфальтавалі праезд, паклалі тратуар. Павялічылася стаянка для аўтамабіляў, прычым ад гэтага не пацярпела ніводнае жывое дрэва. Для маленькіх дзетак устанавілі зручныя пясочніцы, а для старэйшых работнікі «Браслаў-камунальніка» зманціравалі пляцоўку для заняткаў варкаўтам, абсталяванне якой падарыла гораду прадпрыемства «Віцебскаблгаз». Дарэчы, усё лета падлеткі займаліся на сучасных спартыўных снарадах, нават малышы падцягваліся да іх. Такія зручнасці, безумоўна, не могуць не радаваць.

Заўважу, што жыхары нашага дома не засталіся ў баку ад добраўпарадкавання двара. У калектыўным звароце ў жыллёва-камунальную службу мы не толькі абазначалі яго праблемы, але і абяцалі прадпрыемству дапамагчы рабочай сілай. І сваё слова стрымалі: правялі 3 суботнікі, на якіх фарбавалі спартыўнае абсталяванне, насілі глебу пад клумбы, высаджвалі кветкі, сеялі газонную траву.

На мой погляд, найбольшай прыгажосці і карысці падчас добраўпарадкавання дваровых тэрыторый можна дасягнуць якраз пры зацікаўленасці жыльцоў і цесным супрацоўніцтве іх з жыллёвакамунальным прадпрыемствам.


Екатерина БУРАЯ, мама дошкольника:

— В ясли-сад № 3 привожу уже третьего ребенка. Самой маленькой Варваре, пожалуй, повезло больше других. Сейчас здесь преобразилось буквально всё — от входных ворот с сигнальной кнопкой до умывальников, шкафчиков и игрушек. Комфортность полнейшая.

Не раз приходилось помогать утеплять окна в саду на осенне-зимний период, знаю, в каком плачевном состоянии они были. Теперь всюду пластиковые стеклопакеты, утеплен по периметру здания и фасад. Значит, мы, родители, будем меньше волноваться из-за того, что детям холодно.

На мой взгляд, сегодня в группах созданы практически все условия, чтобы малыши чувствовали себя уютно и под руководством персонала дошкольного учреждения могли успешно развиваться как интеллектуально, так и физически.

Кроме того, что в садике, куда ни брось взор, всё новенькое, хочу отметить удачное цветовое решение внутри и снаружи здания. Сочетание цветов в интерьере таково, что непроизвольно повышает настроение. И детвора заметила это сразу. Когда еще пестрая окраска только начала вырисовываться на наружных стенах, дочка тут же высказала свое первое впечатление: «Мама, а наш садик весь будет таким красивым?!»

Мне как матери в отремонтированном дошкольном учреждении нравится буквально всё — от его комфортной обстановки до педантичного отношения к мелочам всех сотрудников. И дочка младшей группы ежедневно идет сюда не со слезами, а с удовольствием.


Віктар і Вольга РЫНКЕВІЧЫ гаспадары аграсядзібы:

— На сваёй аграсядзібе мы прымаем на адпачынак у асноўным сямейныя пары з Беларусі і Расіі. Наведваліся да нас і турысты з далёкага замежжа: з Аўстраліі, Японіі, ЗША, Інданэзіі, Германіі — увогуле з 25 краін свету.

Зразумела, мы зацікаўлены ў тым, каб гасцям нашай сінявокай Браслаўшчыны было на што паглядзець, дзе сфатаграфавацца на памяць. Таму ім заўжды выдаём карту наваколля Браслава і самога горада, пры гэтым тлумачым адметнасць пэўных мясцін і аб’ектаў.

Мы шчыра задаволены ўсімі тымі пераўтварэннямі, што адбыліся сёлета ў горадзе. Праведзеныя рамонты ў жыллёвым фондзе, вуліц, тратуараў, дваровых тэрыторый, добраўпарадкаванне грамадскіх месц, безумоўна, павысілі ўзровень камфартабельнасці жыцця браслаўчан, хоць крытыкаў і незадаволеных усё роўна хапае. З другога боку, Браслаў набыў нейкую выразнасць стылю, стаў больш прыцягальным і для гасцей.

Скажам, абсалютная большасць тых, хто выбраў месцам адпачынку Браслаўшчыну, па калдобінах вул. Пясчанай ехалі да адміністрацыйнага будынка нацыянальнага парка, каб купіць пуцёўку на аматарскае рыбалоўства. Цяпер жа з добрым настроем можна крыху і адпачыць у Леснічоўцы, пасядзець у драўляных альтанках, з пірса палюбавацца на воз. Бярэжжа, няспешна прайсціся па стылізаванай пад даўніну дарожцы вакол летняга амфітэатра, сфатаграфавацца на памяць каля зямнога шара ў парку камянёў.

Найбольш жа прыцягальным месцам для гасцей стала ўрэшце, на наш погляд, набярэжная воз. Дрывяты. Шмат гадоў запар мясцовая ўлада па крупінках спрабавала стварыць тут разыначку Браслава. Але толькі дзякуючы каласальным сродкам абласных «Дажынак» прасторная тэрыторыя вакол пляжа набыла завершаны выгляд.

Вядома, як і ў іншых браслаўчан, у нас таксама ёсць свае крытычныя заўвагі, але важна разумець галоўнае: горад наш з кожным годам становіцца больш прыгожым і прывабным не толькі дзякуючы падарунку прыроды, а і намаганням рук людскіх.


Сергей БУЛАВКО, житель многоквартирного дома:

— Нельзя не заметить, что благодаря «Дожинкам» в нашем городе за летний период строители из разных регионов области отремонтировали больше дюжины многоквартирных домов. Обычно в многоэтажном жилом фонде капитальный ремонт проходил за год лишь в одном доме. А сейчас куда ни кинь глазом, всюду видны новенькие кровли, фасады сверкают свежей стилизованной окраской.

Глубокские строители завершают ремонт и нашего дома. На мой взгляд, провели его в сжатые сроки, а значит, минимизировали в связи с происходящими работами неудобства для жителей. Строители начинали трудиться с раннего утра и практически за 2 месяца полностью отремонтировали кровлю с установкой водостоков, оштукатурили и окрасили фасад здания с утеплением его торцов, ограждение лоджий заменили единообразным металлопрофилем. Обновили и отмостку, цоколь, в подъездах и подвалах заменили окна на стеклопакеты. Совершенно преобразились входные группы: металлические двери с кодовыми замками, навесные козырьки вместо разрушающихся от времени бетонных плит, заново забетонированные площадки. Многое сделано в подвальных помещениях, где вместо ржавых смонтировали трубы с шумоизоляцией, а новые тепло- и водоузлы оградили, чтобы не было доступа посторонних лиц, и т. д.

В общем, считаю, что жителям домов, где в этом году прошел капремонт, изрядно повезло. Если бы не празднование «Дожинок» в нашем городе, то ждать своей очереди по восстановлению потребительских свойств жилья многим бы пришлось, вероятно, еще не один год.