Спартыўная пляцоўка на Юбілейнай прырастае абсталяваннем

Дажынкі-2019 Здоровье

Па вуліцы Юбілейнай побач з АТП № 18 некалькі гадоў таму назад пачалі ствараць пляцоўку для дзяцей. Напачатку там устанавілі спартыўныя трэнажоры і вароты для гульні ў футбол. Сёлета з’явілася магчымасць яе пашырыць. Сумеснымі намаганнямі сектара па спорце, аддзела райвыканкама па адукацыі і ДП «Браслаў-камунальнік» падчас аднаго з суботнікаў тут з’явіліся лавачкі, арэлі, пясочніца, прыстасаванні для лажання. Таксама сюды перавезлі былую хакейную каробку са стадыёна і ўсталявалі ўнутры вароты для міні-футбола.

Цяпер дарослыя могуць не хвалявацца за бяспеку дзяцей, а тыя ў сваю чаргу — весела бавіць час на гульнявой і спартыўнай пляцоўцы.

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.