Два маладыя спецыялісты прыйшлі сёлета ў Браслаўскі ЦДіМ

Главное Люди

Жнівень — час, калі на прадпрыемствы і ва ўстановы масава прыходзяць на працу новыя кадры.

У гэтым годзе папоўніўся маладымі спецыялістамі і калектыў Браслаўскага цэнтра дзяцей і моладзі: сюды прыйшлі педагогі Віталія Агеенкава і Аляксандра Субоціна. Дзяўчыны будуць весці заняткі ў аб’яднаннях «Эстрадныя спевы» і «Узорны аркестр народных інструментаў». Пры гэтым вопытны педагог Уладзімір Сакалоўскі будзе настаўнікам маладога кіраўніка аркестра А. Субоціну і дапамагаць ёй адаптавацца. Такім чынам, вопыт і маладосць змогуць надаць новае гучанне заслужанаму калектыву. Шмат творчых задум маецца і ў В. Агеенкавай.

Няхай жа першае працоўнае месца для дзяўчат стане запамінальным, а дзеці спяшаюцца да іх на заняткі толькі з радасцю!

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.