Жывёлавод СВК «Маяк Браслаўскі» Алеся Шэмель стала пераможніцай абласнога спаборніцтва

Люди
На мінулым тыдні старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Мікалай Вялічка разам з лідарам пярвічкі СВК «Маяк Браслаўскі» Ганнай Болер павіншавалі аператара па вырошчванні і адкорме свіней свінагадоўчага комплексу гаспадаркі Алесю Шэмель.

Сярэднясутачная прывага яе гадаванцаў склала 1 288 грамаў — гэта найлепшы вынік у вобласці па выніках чэрвеня. Такім чынам, Алеся Шэмель стала абсалютнай пераможніцай у абласным штомесячным спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

За добрасумленную высокавытворчую працу ёй уручылі дыплом і грашовую прэмію. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.