На экватары жніва. Што ў засеках?

Деньги
На пачатак жніўня аграрыі раёна пераступілі экватар жніва. На раніцу аўторка зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны з 52,8 % плошчаў, намалочана больш за 21 тысячу зерня пры сярэднераённай ураджайнасці 24,8 цэнтнера з гектара.

Радуе, што колас у гэтым годзе больш важкі, бо лічбы мінулагодняй зводкі на гэты ж час паказвалі ўраджайнасць 22,1 ц/га.

Аўсайдарамі на дадзены момант з’яўляюцца райаграсэрвіс, КУСП «Відзаўскі» і «Браслаўскі»: там малоцяць па 11.5, 14,7 і 17,3 ц/га адпаведна. А вось найлепш, прынамсі, як заўсёды, урадзілі землі «Маяка Браслаўскага»: ураджайнасць па гаспадарцы складае 29 ц/га.

На палях «Маяка», дарэчы, штодзень працуюць 18 зернеўборачных камбайнаў. Работы вядуцца трыма аддзяленнямі. На далёкаўскіх, як там называюць землі былой «Новай Гвардыі», шчыруе трэцяе аддзяленне. Кіруе ім Валерый Кезік. Ён расказаў, што іх атрад у складзе 6 камбайнаў і 4 адзінак тэхнікі на адвозцы зерня стараецца працаваць максімальна інтэнсіўна. Сёння аддзяленне справілася з планавым заданнем на 86 %. На іх участку важкасць коласа складае 29 ц/га, што на ўзроўні з сярэдняй лічбай па гаспадарцы. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.