У Дрысвятах абнавілі памятны знак вызваліцелям

75 гадоў з дня вызвалення Беларусі
У цэнтры агр. Дрысвяты ўжо не адно дзесяцігоддзе стаіць памятны знак, прысвечаны мясцовым жыхарам і воінам-вызваліцелям, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на тое, што яго добрасумленна даглядаюць вучні мясцовай школы, з цягам часу помнік набыў непрыглядны выгляд.

Выправіць становішча і аднавіць памятны знак — такую мэту паставіла перад сабой адміністрацыя Відзаўскага сельсавета разам з іншымі зацікаўленымі бакамі. Па дзяржаўнай праграме па ўвекавечанні загінулых пры абароне Айчыны і зберажэнні памяці аб ахвярах вайны на высакародную справу было выдзелена 2 500 рублёў. Акрамя гэтага, адзначыла старшыня Відзаўскага сельсавета Наталля Залатуха, 400 руб. прадаставіла і раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру».

У юбілейны з дня вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў год, дзякуючы намаганням работнікаў ДЭУ-33 г. Паставы, адміністрацыі і калектываў Дрысвяцкай і Відзаўскай школ, мясцовых пажарных, адноўлены памятны знак быў устаноўлены.

Алена ПЯТУШКА.