У «Браслаў-камунальніку» расказалі, па якім графіку працуе фантан на набярэжнай

Актуальное Дажынкі-2019 Спрашивайте-отвечаем
Агучце, калі ласка, рэжым работы пабудаванага на воднай гладзі воз. Дрывяты фантана. Некалькі разоў ужо схадзілі з роднымі, якія прыехалі ў водпуск, на набярэжную, але так і не ўбачылі, як працуе фантан з падсветкай.

Наталля, г. Браслаў.

Як патлумачыў галоўны энергетык КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік» Ілья Сухоўскі, гарадскі фантан працуе ў аўтаматычным рэжыме па камп’ютарнай праграме кожны дзень з 12 да 13 і з 22 да 24 гадзін. Лета падыходзіць да завяршэння, таму, напэўна, няма сэнсу павялічваць рэжым яго работы, калі няшмат жадаючых палюбавацца струменямі з-пад вады.

Да таго ж спажывае фантан даволі многа электраэнергіі. Струмені вады падымаюць увышыню 3 помпы магутнасцю 4 кВт кожная. Значыць, за адну гадзіну фантан спажывае 12 кВт (без уліку падсветкі) па самым высокім тарыфе — 0,3190 рубля за 1 кВт·г. Такім чынам, 3 гадзіны яго бесперапыннай работы на поўную магутнасць каштуюць 11 рублёў 48 капеек.