Кагорта «тысячнікаў», якія сёлета шчыруюць на палетках Браслаўшчыны, папоўнілася яшчэ адным імем

Экономика и финансы
Механізатар Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры Алег Маісееў стаў другім чалавекам у раёне, праз бункер камбайна якога прайшла тысяча тон зерня новага ўраджаю.

Камбайнер малоціць збожжа на палях «Бярозавага краю» на айчынным «Палессі», а яго ўласная скарбонка асабістых дасягненняў папоўнілася прыгожай лічбай у мінулую пятніцу. У той жа дзень борт машыны ўпрыгожыла адпаведная наклейка.

Павіншавалі «юбіляра» старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін, кіраўнік раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Вялічка, а таксама прадстаўнікі прадпрыемства.

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.