Як браслаўчане выкарыстоўваюць Інтэрнэт

Новости
У век лічбавых тэхналогій глабальная сетка трывала ўвайшла ў наша жыццё. На гэтым фоне мы спыталі ў браслаўчан, што яны звычайна робяць у Інтэрнэце.

Забягаючы наперад, варта сказаць, што найбольш папулярным абагульненым адказам у выніку стаў пошук. Часцей за ўсё апытаныя браслаўчане шукаюць у сетцы інфармацыю і навіны (63 % адказаў), а таксама фільмы, музыку і праграмнае забеспячэнне (53 %).

Амаль 50 % рэспандэнтаў заявілі, што выкарыстоўваюць Інтэрнэт для зносін з іншымі людзьмі праз сацыяльныя сеткі і мэсенджары.

Робяць пакупкі ці аплачваюць рознага кшталту паслугі ў рэжыме анлайн 31 % рэспандэнтаў, гуляюць — 20 %, працуюць — 16 %.

Чатыры працэнты апытаных выкарыстоўваюць Інтэрнэт для іншага.

Агульная сума адказаў у працэнтным выражэнні перавышае сто, бо ва ўдзельнікаў апытання была магчымасць абраць адразу некалькі варыянтаў адказаў. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.