Энергетыкі расказалі пра лёс энергазберагаючых ліхтароў, знятых пры рамонце вуліц

Спрашивайте-отвечаем

На многіх участках гарадскіх вуліц энергетыкі праводзяць замену электрычных правадоў на ізаляваныя, устанаўліваюць і новыя апоры паветраных ліній, дарэчы, з вулічнымі ліхтарамі асвятлення. Цікава, а які далейшы лёс дэманціраваных ліхтароў, бо мянялі іх, здаецца, зусім нядаўна.

Святлана, г. Браслаў.

Як патлумачыў начальнік Браслаўскага РЭС Руслан Лапко, падчас праектавання работ па рэканструкцыі гарадскіх электрычных сетак было прынята пад увагу і каля 150 дзеючых святлодыёдных ліхтароў, якія папярэдне падлічылі. Падчас дэмантажу апор іх здымаюць і выкарыстоўваюць паўторна.

Напрыклад, святлодыёды, што былі ў карыстанні, можна ўбачыць ужо на ўчастках вул. Ленінскай, Энгельса. Маральна ж састарэлыя лямпы вулічнага асвятлення пасля завяршэння ўсіх работ будуць перададзены на склад КУП ЖКГ «Браслаў-камунальнік». ■