Для чаго арганізацыі выкарыстоўваюць Інтэрнэт. Статыстыка

Новости
Сярод абследаваных органамі статыстыкі арганізацый па выніках 2018 года магчымасцю выкарыстоўваць у сваёй працы сетку Інтэрнэт карысталіся 98,7 % рэспандэнтаў, паслугамі электроннай пошты — 97,7 %, 59,2 % арганізацый мелі вэб-сайт, з іх 79,7 % выкарыстоўвалі яго для публікацый каталогаў тавараў (работ, паслуг) або прэйскурантаў, 46,8 % — для публікацый вакансій на працоўныя месцы або прыёму рэзюмэ, 10,9 % — для адсочвання статусу заказаў.

Доступ у сетку Інтэрнэт у мэтах пошуку інфармацыі выкарыстоўвала 98,7 % арганізацый, ажыццяўлення банкаўскіх аперацый — 97,6 %, прадстаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, падатковых дэкларацый, мытных і іншых дакументаў — 96,9 %, атрымання звестак пра неабходныя тавары (работы, паслугі) і іх пастаўшчыкоў — 85,3 %, атрымання інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў (арганізацый) — 83,2 %, прадстаўлення звестак пра арганізацыю, яе тавары (работы, паслугі) — 71,8 %, атрымання ці аказання інфармацыйных паслуг — 67,5 % арганізацый.

Згодна з данымі назірання ў 2018 годзе электронны продаж і закупкі тавараў (работ, паслуг) ажыццяўлялі 25,3 % і 42,5 % арганізацый адпаведна.

Як паказалі даныя дзяржаўнага статыстычнага назірання, з агульнай сумы выдаткаў арганізацый вобласці на інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі 34,1 % складалі выдаткі на набыццё вылічальнай тэхнікі і аргтэхнікі, 19,9 % — на аплату тэлекамунікацыйных паслуг, 14,2 % — на аплату паслуг іншых арганізацый і спецыялістаў, 12,5 % — на набыццё праграмнага забеспячэння, 5,6 % — на набыццё тэлекамунікацыйнага абсталявання. ■

Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці.