Каманда Браслаўскага раёна заваявала трэцяе месца на абласным турыстычным злёце моладзі

Главное Здоровье
На мінулых выхадных на Верхнядзвіншчыне прайшоў абласны турзлёт, які быў прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Удзел у трохдзённым спартыўна-патрыятычным форуме ўзялі 15 каманд з усёй вобласці, у тым ліку традыцыйна моцныя — з Віцебска, Полацка і Оршы.

На працягу ўсіх спаборніцтваў браслаўчане годна выглядалі ў турнірнай табліцы, аднак найбольш высокіх вынікаў яны дасягнулі ў першынстве па футболе, дартсе, конкурсах мастацкай самадзейнасці, быту і страў, дэкламатараў вершаў, а таксама ў тэматычным інтэлектуальным турніры.

У выніку ўпартай барацьбы наша каманда набрала дастатковую колькасць балаў, каб узняцца на трэцюю прыступку п’едэстала. Першая і другая дасталіся глыбачанам і верхнядзвінцам адпаведна. ■

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ.