Браслаўчанка ўзнагароджана Падзякай абласнога прафсаюза

Люди
Нядаўна старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Мікалай Вялічка ўручыў аператару па вырошчванні і адкорме маладняку БРЖ з СВК «Маяк Браслаўскі» Ларысе Болер

Падзяку абласнога прафсаюза за добрасумленную працу, павелічэнне аб’ёмаў і дасягненне лепшых вынікаў у вытворчасці мяса, а таксама перадаў грашовую прэмію.

Аператар адказна працавала, з пяшчотай адносілася да цялят, добра карміла іх: гадаванцы з яе групы за суткі прыбаўлялі ў вазе па 1 070 грамаў. Гэта і прывяло жанчыну да другога месца ў абласным прафсаюзным спаборніцтве па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі.

Віншуем Ларысу Болер, жадаем ёй моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і новых працоўных перамог! ■

Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.