У Браславе прыбавілася дагледжаных дваровых тэрыторый

Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Пасля бягучага рамонту шматкватэрных дамоў № 57 Б і № 65 рабочыя «Браслаў-камунальніка» практычна завяршылі і добраўпарадкаванне тэрыторый паміж імі: заасфальтавалі ўезды ў двары, злучылі іх тратуарнай пліткай, спланавалі зялёную зону, акуратна падрэзалі дрэвы і кусты, устанавілі лаўкі, урны, пясочніцы, арэлі, пафарбавалі спартыўную пляцоўку.

Сваю лепту ў агульную справу ўнеслі і жыхары дома № 57 Б: у складчыну купілі шматсекцыйныя паштовыя скрынкі і прымацавалі іх перад уваходам у пад’езд.

Дарэчы, гэта не адзіная ініцыятыва жыльцоў: летась яны самі замянілі састарэлыя ўваходныя дзверы на металічныя. ■

Фота Казіміра ПЯТУШКІ.