Абраны новы лідар у раённай арганізацыі «Белая Русь»

Власть и общество
Напрыканцы чэрвеня адбылося пашыранае пасяджэнне савета Браслаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Галоўным пытаннем парадку дня значыліся выбары яе новага старшыні.

Нагадаем, у мінулым годзе Яўгеній Перманіцкі быў пераабраны старшынёй РА РГА «Белая Русь», аднак пераход на іншае месца працы цяпер не дазваляе яму ў поўнай меры выконваць абавязкі кіраўніка аб’яднання, таму лагічнай стала заява з просьбай зняць з яго паўнамоцтвы старшыні. Станоўчае рашэнне па заяве было аднагалосна прынята саветам раённай арганізацыі.

На пасаду лідара РА РГА «Белая Русь» член яе савета Уладзімір Мінчанка прапанаваў кандыдатуру намесніка старшыні райвыканкама Алены Бабінскай, якая, на яго думку, валодае ўсімі неабходнымі якасцямі, каб узначаліць раённую арганізацыю. Ёй уласцівы аналітычнае мысленне, арганізацыйныя здольнасці, задаткі кіраўніка, прыстойнасць і дысцыплінаванасць.

Падтрымаць вылучаную кандыдатуру прапанавала і старшыня пярвічкі «Белай Русі» райвыканкама Людміла Хілько. Яна таксама адзначыла, што А. Бабінская ўжо зарэкамендавала сябе дасведчаным актыўным кіраўніком, які адстойвае інтарэсы маладога пакалення, захоўваючы лепшыя традыцыі. Сваім прыкладам яна зможа павесці за сабой калектыў аднадумцаў.

Члены савета такую прапано- ву адобрылі аднагалосна. Такім чынам, Алена Бабінская абрана лідарам «Белай Русі» на Браслаўшчыне. Прымаючы віншаванні ад намесніка старшыні райвыканкама Вольгі Вялічка і тых, хто сабраўся, новы старшыня адзначыла, што спадзяецца на падтрымку пярвічак, каб разам выканаць задачу, пастаўленую абласным ведамствам, — заняць лідзіруючыя пазіцыі сярод аналагічных аб’- яднанняў Віцебшчыны, а таксама ўвасобіць у жыццё цікавыя і неабходныя браслаўчанам ідэі.

Дарэчы, на пашыраным пасяджэнні, акрамя старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», быў абраны і яго намеснік: ім стала член савета раённай арганізацыі, дырэктар прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па Браслаўскім раёне Валянціна Турок. ■

Вера БУЛАНАВА.

Фота аўтара.