Браслаўскія медработнікі атрымалі ўзнагароды за добрасумленную працу

Новости
Ва ўсе часы паважалі тых, хто справай свайго жыцця выбраў клопат пра здароўе людзей. І Дзень медыцынскіх работнікаў — свята, дзякуючы якому мы маем магчымасць выказаць вялікую ўдзячнасць усім медыкам.

Медыкі Браслаўшчыны сабраліся ў РЦК, каб адзначыць лепшых і пачуць словы шчырага віншавання. Адкрыў урачыстасць галоўны ўрач ЦРБ Аляксандр Макарэвіч, які адзначыў, што прафесія медыка патрабуе цярпення, мужнасці і душэўнай спагадлівасці, бо ад прафесіяналізму і аператыўнасці медработнікаў залежыць лёс людзей, іх добрае самаадчуванне, настрой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Галоўурач выказаў усяму калектыву словы ўдзячнасці і павіншаваў са святам.

За добрасумленны ўклад у справу ўмацавання здароўя жыхароў нашага раёна А. Макарэвіч уручыў лепшым медыкам ганаровыя граматы райвыканкама, а таксама ведамаснага абласнога ўпраўлення і раённай установы аховы здароўя.

Яшчэ многа цёплых слоў пачулі ў гэты дзень віноўнікі ўрачыстасці. А творчыя калектывы РЦК парадавалі гледачоў насычанай і цікавай канцэртнай праграмай. ■

Алена ПЯТУШКА.

Фота аўтара.