Віталь Буда ўзначаліў раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Новости
Загадам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка Браслаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з 10 чэрвеня назначаны Віталь Баляслававіч Буда.

Віталь Буда нарадзіўся ў чэрвені 1980 года ў вёсцы Замошша. Пасля заканчэння школы атрымаў спецыяльнасць «тэхнік лясной гаспадаркі» ў Полацкім лясным тэхнікуме і сем гадоў адпрацаваў у ДПУ НП «Браслаўскія азёры»: спачатку майстрам лесу ў Замошскім лясніцтве, затым памочнікам ляснічага таго ж лясніцтва.

У 2007 годзе В. Буда быў назначаны дзяржаўным інспектарам Браслаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Праз 2 гады працы пасля заканчэння завочна Бранскай дзяржаўнай інжынерна-тэхналагічнай акадэміі па спецыяльнасці «інжынер лясной гаспадаркі» заняў пасаду намесніка начальніка інспекцыі, а са снежня 2015 г. узначальваў міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету. ■