Браслаў упрыгожыў яшчэ адзін арт-аб’ект: каля ЗАГСа з’явілася незвычайная лавачка для закаханых

Дажынкі-2019 Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Гэта падарунак любімаму гораду ад мясцовага прадстаўніцтва кампаніі «Белтэлекам».

Як расказалі ў вузле электрасувязі, сіламі якога ўстаноўлена лаўка, як пачуцці звязваюць людзей, так і сучасныя тэхналогіі робяць нас бліжэйшымі адзін да аднаго. Сядзенне, дарэчы, незвычайнае: яно мае ўхіл ад бакоў да цэнтра, каб тыя, хто тут сядзе, у выніку аказваліся побач. Такую канцэпцыю падтрымлівае і надпіс, выкананы на спінцы: «Белтэлекам аб’ядноўвае».

Словам, аб’екты, падобныя на гэты, не толькі станоўча адбіваюцца на іміджы арганізацый, што паклапаціліся пра іх з’яўленне, а і істотна ўпрыгожваюць горад. ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.