Маштабным канцэртам завяршыўся навучальны год у Браслаўскай ДШМ

Новости
У канцэртнай зале Раённага цэнтра культуры на яго сабраліся бацькі вучняў, іх сябры, а таксама аматары музыкі.

Для гасцей свята юныя музыканты, танцоры і спевакі падрыхтавалі толькі лепшыя нумары. На сцэне выступалі выпускнікі гэтага года, пераможцы і прызёры розных конкурсаў. З прыхільнасцю сустракалі гледачы і тых вучняў, якія толькі робяць першыя крокі ў творчасці.

Не абышлося і без узнагароджанняў. Так, выпускнікам уручылі сувеніры на памяць пра гады вучобы. Многія дзеці атрымалі падзякі кіраўніцтва за поспехі ў вучобе. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.