Гасцей «Браслаўскіх зарніц» сустрэне абноўленая Леснічоўка

Дажынкі-2019 Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Чарговы раз над нашым горадам загучалі мелодыі «Браслаўскіх зарніц». Сёлета свята праходзіць на істотна абноўленай пляцоўцы.

Так, у Леснічоўцы пластыкавыя лаўкі заменены на драўляныя — усяго 5 сектараў па 20 ці 18 лавак у кожным. Гэта прыкладна 800 пасадачных месц.

Замест асфальту пакладзена больш за 600 кв. м рознакаляровай тратуарнай пліткі ў стылі «Стары горад», зроблены зручныя дарожкі.

Галоўная ж іскрынка — сучасная раздымная сцэна, якую на зімовы перыяд будуць дэманціраваць.

Словам, гасцям і браслаўчанам свята будзе вельмі зручна: адным — выступаць, а іншым — глядзець. ■

Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.