Незвычайная керамічная плітка. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

В свободное время
У фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў заўсёды знойдзецца рэч, якая выклікае цікавасць чалавека, неабыякавага да гісторыі роднага краю. На гэты раз супрацоўнікі беражліва прынеслі… керамічную плітку. Здавалася б, чаму тут здзіўляцца?

Між іншым, выраблена яна фірмай «Дзевульскі і Лянге», якая з 1900 года займалася вытворчасцю тэракотавай пліткі ў г. Славянску (Данецкая вобласць, Украіна). На плітцы — выява шасціканцовай зоркі «магендавід». Кафля была знойдзена ў будынку па вуліцы Савецкай падчас рамонту памяшканняў. Цяпер ён належыць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у савецкія часы гэта была лячэбніца, а ў 1930-я гады там размяшчаліся дом і кантора натарыуса.

Якім чынам плітка з Украіны трапіла на Браслаўшчыну, можна толькі здагадвацца, і хоць яна адслужыла сваю службу па прамым прызначэнні, цяпер таксама з’яўляецца часцінкай гістарычнага мінулага нашага горада. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.