У Браславе можа з’явіцца новы санаторый

Новости

 Фота носіць ілюстратыўны характар.

У Браславе для развіцця турыстычнага патэнцыялу горада неабходна пабудаваць новы санаторый. Задачу па пошуку інвестара для рэалізацыі перспектыўнага праекта паставіў 23 мая на пасяджэнні перад кіраўніцтвам раёна старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, перадае БелТА.

Паводле слоў кіраўніка рэгіёна, падрыхтоўка Браслава да правядзення абласнога свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2019» — толькі першы крок у плане добраўпарадкавання і павышэння турыстычнай прывабнасці горада.

«Мне бачыцца наступнай важнай задачай пошук інвестара для будаўніцтва добрага сучаснага санаторыя, бо людзі нават пры адсутнасці належнай інфраструктуры едуць летам адпачываць у Браслаў», — адзначыў Мікалай Шарснёў, звяртаючыся да старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна.

Кіраўнік раёна паведаміў, што праца ў гэтым кірунку ўжо вядзецца. «У лютым у Браславе адбыўся круглы стол з тураператарамі краін Еўрасаюза, па выніках якога былі заключаны чатыры дамовы на аказанне турыстычных паслуг і наладжаны кантакт з буйной турэцкай кампаніяй. Цяпер яна разглядае магчымыя варыянты інвеставання», — расказаў старшыня райвыканкама. ■