Жывёлавод СВК «Маяк Браслаўскі» Алена Сівіцкая пераможніца абласнога спаборніцтва

Люди
Амаль кожны месяц лідар раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Мікалай Вялічка вязе ў СВК «Маяк Браслаўскі» работнікам кааператыва граматы і грашовыя прэміі за працоўныя перамогі.

Нядаўна яшчэ адна ўзнагарода ад прафсаюза аграпрамысловага комплексу адправілася ў гэтую гаспадарку. Па выніках абласнога спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі сярод аператараў па вырошчванні і адкорме свіней другое месца заняла Алена Сівіцкая.

У сакавіку яе падапечныя ў сярэднім прыбаўлялі ў вазе па 732 грамы за суткі. Такі паказчык і стаў падставай для ўзнагароджання працаўніцы. ■

Вольга ПАТАПОВІЧ.

Фота аўтара.