Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня музеяў, адбудзецца ў Браславе 18 мая ў музеі традыцыйнай культуры.
У праграме:
• выстаўкі аўтарскай лялькі «Больш, чым цацка» са збораў Ганны Страхавай, карцін «Прысвячэнне маёй Радзіме» Чэслава Жусяля;
• майстар-класы па вырабе лялек;
• творчая сустрэча з музыкантам Пітам Паўлавым.
На працягу мерапрыемства будзе праходзіць акцыя «Папоўні музейныя фонды».
Пачатак у 20 гадзін. Уваход вольны. ■
Элеанора ЗІНКЕВІЧ,
загадчык МТК.