Пацеркі нашых продкаў. Гісторыя аднаго экспаната браслаўскага музея

Отдых
Золаташкляныя і залачоныя пацеркі захоўваюцца ў фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.

Як расказалі супрацоўнікі ўстановы, пацеркі з грунтовага могільніка Пашавічы адносяцца да Х–ХІІІ стагоддзяў і былі знойдзены падчас раскопак. Тады большая частка выяўленых пахаванняў была з упрыгажэннямі і бытавымі рэчамі. Самымі разнастайнымі былі пацеркі.

Золаташкляныя ўнікальныя тым, што зроблены па складанай тэхналогіі, якая прымянялася ў Візантыі. Золата, раскатанае да тонкай фальгі, заключалася ў шкляны цыліндр, што рабіла пацеркі больш даўгавечнымі. Залачоныя ж вырабляліся ў Полацкім княстве, але з выкарыстаннем больш простай тэхналогіі. Шкляная пацерка пакрывалася з вонкавага боку залатым пакрыццём, але ж з-за гэтага хутка губляла сваю прывабнасць. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.