У Браславе выхаванцы дзіцячага сада разам з бацькамі заклалі алею выпускнікоў

Власть и общество
Добрую традыцыю ўзнавілі выпускнікі дзіцячага сада № 3 г. Браслава і іх бацькі, якія пасадзілі на тэрыторыі дашкольнай установы дрэўцы.

З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі разам з маці і татамі капалі ямкі, прытрымлівалі саджанцы і засыпалі іх зямлёй.

Хутка дзеці пойдуць у школу, а пасаджаныя імі клёнікі вырастуць і доўгія гады будуць радаваць сваім шапаценнем іншых выхаванцаў і педагогаў. ■

Тэкст і фота Алены ПЯТУШКА.