75 гадоў з дня вызвалення Беларусі. Ордэн Чырвонай Зоркі

75 гадоў з дня вызвалення Беларусі

Сярод узнагарод, якія атрымлівалі ваеннаслужачыя за баявыя заслугі падчас Вялікай Айчыннай вайны, ёсць ордэн Чырвонай Зоркі. Яго заснавалі Пастановай Прэзідыума ЦВК СССР у 1930 годзе, і вырабляўся ён з серабра. У сярэдзіне ордэна змешчаны шчыт з выявай чырвонаармейца ў шынялі і будзёнаўцы, з вінтоўкай у руках. Па шчыце ідзе надпіс «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», у ніжняй частцы — літары «СССР». Пад шчытом знаходзіцца малюнак сярпа і молата.

У Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў экспазіцыі, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне, ёсць фотаздымак і ўзнагароды браслаўчаніна Паўла Фёдаравіча Данілава, начальніка асобага аддзела атрада імя Суворава. Сярод яго медалёў за баявыя заслугі вылучаецца ордэн Чырвонай Зоркі. Таксама ў фондах музейнага аб’яднання захоўваецца ордэн, які належаў яшчэ аднаму ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны — Казіміру Скрабоўскаму з вёскі Перавалока. ■

Тэкст і фота Алены НАБЕЕВАЙ.