Браслаўчан запрашаюць далучыцца да маштабнай акцыі «Тыдзень лесу»

Отдых
Традыцыйная экалагічная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 13 па 20 красавіка. Мерапрыемства будзе прысвячацца Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, акцыя запатрабавана ў беларусаў. Летась у ёй прынялі ўдзел больш за 80 тысяч чалавек і за 7 дзён высадзілі звыш 25 мільёнаў дрэў.

Браслаўшчына актыўна падтрымлівае мерапрыемства. У пасадках маладога лесу разам з нацыянальным паркам «Браслаўскія азёры» ўдзельнічаюць школьнікі, моладзь і работнікі розных прадпрыемстваў. Сёлета таксама кожны жадаючы можа далучыцца да акцыі і разам з работнікамі лесу высадзіць дрэўца. Запісацца можна па тэлефоне 64-7-83. ■

Алена НАБЕЕВА.