Назначаны новы дырэктар ВУ «Браслаўгаз»

Новости
Загадам генеральнага дырэктара ВРУП «Віцебскаблгаз» па ўзгадненні з ДВА «Белпалівагаз» з 2 красавіка дырэктарам філіяла «Браслаўскае вытворчае ўпраўленне» ВУ «Браслаўгаз» назначаны Вадзім Рамуальдавіч ШУКЕЛЬ.

Вадзім Шукель нарадзіўся 20 сакавіка 1976 г. у в. Опса Браслаўскага раёна.

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне вытворчасцю» выканаў свой воінскі абавязак у армейскім страі і ў 1998 г. пачаў працоўную дзейнасць начальнікам планава-ўліковага аддзела калгаса «Маяк».

Праз год Вадзім Шукель прыйшоў на працу ў Браслаўскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі — спачатку майстрам, а з 2007 г. назначаны галоўным інжынерам філіяла УП «Віцебскаблгаз».

Без адрыву ад вытворчасці галоўны інжынер у 2014 г. закончыў Полацкі дзяржуніверсітэт па спецыяльнасці «цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна».

Жанаты, выхоўвае двух сыноў. ■