Фотафакт: у Браславе на вуліцы Маякоўскага паклалі новы асфальт

Актуальное Дажынкі-2019 Строительство. ЖКХ. Благоустройство
Бягучы рамонт гарадскіх вуліц у Браславе пачаўся з вул. Маякоўскага. Менавіта так запатрабаваў старшыня райвыканкама Аляксандр Баданін, які падчас абмеркавання пытання неаднойчы рабіў акцэнт на першачарговым рамонце найбольш праблемных участкаў.

Будаўнічыя работы сталі магчымымі, як толькі ДРБУ-142 запусціла свой асфальтнабетонны завод. На самыя разбітыя ўчасткі дарожнікі паклалі слой для выраўноўвання, а потым цалкам пакрылі ўсю дарогу новенькім асфальтам.

Работы па добраўпарадкаванні вуліц будуць працягвацца. ■

Тэкст і фота Вячаслава КАЛАДЫНСКАГА.