АСВОД узнагародзіў лепшых актывістаў

Власть и общество
З прыемнай місіяй завітаў у Браслаўскі цэх па вытворчасці сыру старшыня раённай арганізацыі АСВОД Віктар Мархель. Штогод браслаўчане з ліку кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржаўных арганізацый, а таксама прыватных структур адзначаюцца ўзнагародамі абласнога выратавальнага ведамства. Не выключэннем стаў і год сёлетні.

За актыўны ўдзел у справе аховы жыцця людзей на вадзе, прапаганду мэт і задач таварыства АСВОД, садзейнічанне ва ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы Ганаровую грамату Віцебскай абласной арганізацыі РДГА АСВОД Віктар Мархель уручыў кіраўніку ІП Івану Шакелю. Падзякі ведамства за актыўны ўдзел у выратавальніцкай справе, а таксама правядзенне прафілактычнай работы сярод насельніцтва і аказанне бескарыслівай фінансавай падтрымкі грамадству ўдастоены начальнік Браслаўскага цэха па вытворчасці сыру Віталь Шаблоўскі і былы дырэктар «Браслаўгаза» Андрэй Гаганаў. «Мы высока ацэньваем гэту дапамогу, бо ў выніку вы садзейнічаеце папярэджванню і ўстараненню прычын узнікнення небяспечных сітуацый на вадзе і, як правіла, выратаванню соцень жыццяў людзей», — гаворыцца ў віншавальных пасланнях. ■

Тэкст і фота Веры БУЛАНАВАЙ.