Фотафакт: маці з дачкой ствараюць для браслаўчан свята

В свободное время

Восьмага сакавіка — асаблівае свята, калі здаецца, само паветра напоўнена рамантыкай і прыгажосцю. Яно асацыіруецца з пачаткам вясны, кветкамі і ўсмешкамі цудоўнай паловы чалавецтва. Жанчыны атрымліваюць падарункі, у іх гонар гучаць самыя цёплыя і пяшчотныя словы.

Тым часам Алена і Ала Садоўскія 8 Сакавіка не толькі прымаюць віншаванні, а і дапамагаюць мужчынам парадаваць сваіх блізкіх арыгінальным букетам.

Тэкст і фота Вольгі ПАТАПОВІЧ.